Trying to get property of non-object [ On /var/www/virtual/jpop.com/public_html/generatrix/model/youtubeModel.php Line 63 ]
Undefined variable: cookie_headers [ On /var/www/virtual/jpop.com/public_html/generatrix/external/magpierss-0.72/extlib/Snoopy.class.inc Line 438 ]
Razbitae Serca Pacana - JPop.com
Artist info
Razbitae Serca Pacana

Razbitae Serca Pacana

Razbitae Serca Pacana


Трас-поп калектыў "Разбітае сэрца пацана" быў заснаваны ў сценах Універсітэта культуры ў канцы 1990-х. А задумалі такую справу два студэнты гэтай установы Дзяніс Тарасенка, вядомы па гурце "Склеп" і Саша Маленькі (пазней вядомы ды-джэй Цім Карамыслаў). Read more on Last.fm
Трас-поп калектыў "Разбітае сэрца пацана" быў заснаваны ў сценах Універсітэта культуры ў канцы 1990-х. А задумалі такую справу два студэнты гэтай установы Дзяніс Тарасенка, вядомы па гурце "Склеп" і Саша Маленькі (пазней вядомы ды-джэй Цім Карамыслаў). Дуэт праіснаваў пару дзён, даў шэраг канцэртаў у аўдыторыі, усіх заваяваў і сышоў у нябыт да 2005 года, калі Дзяніс Тарасенка з аднакурснікам Паўлам Гарадніцкім рэанімавалі ансамбль, пакінуўшы назву, канцэпцыю, запал, цемрашальства і прылады: баян і піяніна-раяль-сінтэзатар. Калектыў стаў прабівацца на вяршыні шоў-бізнесу.

"Кулькоўскія" старажылы сцвярджалі, што "так “кулёк” ніхто не рваў". Праводзіліся акцыі "Даеш трохразавае пітаніе ў студзенчаскія масы" - канцэрт прама ў "кулькоўскай" сталовай падчас абеду, фаер-шоў з петардамі і іншы рух! У гэты час да гурта далучаецца падтанцоўка, якая часта змяняе назвы: "Гаечкі", "Зорачкі", "Плахішкі" (сышлі з "Харошак"), "ЭВМ" і "Расцішка". У 2006 да калектыву далучаюцца бас-гітарыст Андрэй "Эндру" Восіпчык, вядомы па гуртах EXSIST, LONG PLAY і PARASON, бубнач Юрый Сізоў. Дзяніс мяняе баян на гітару, Паша раяль на флейту, і ў 2007 годзе ансамбль прыступае да запісу першага і пакуль адзінага альбома "Розавы закат".

У запісе прынялі ўдзел усе вышэйзгаданыя музыкі, а таксама заснавальнік гурта "Ананімка і Касіяпея" Ліберзон. Частка матэрыялу была запісаная на хатняй студыі Юрыя "Хобіта" Купрашова, а астатняе - на студыі "Селах". У актыве гурта сярод іншых канцэрты ў мінскім "Палацы мастацтваў" з "Сашам і Сірожам", у маскоўскім "Цэнтры імя Меерхольда", у віленскім знакамітым клубе BiXX. Read more on Last.fm.

User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply..
Top Albums

show me more

showing 4 out of 5 albums
Shoutbox
No Comment for this Artist found
Leave a comment


Comments From Around The Web
No blog found
Flickr Images
No images
Related videos
No video found
Tweets
No blogs found