Trying to get property of non-object [ On /var/www/virtual/jpop.com/public_html/generatrix/model/youtubeModel.php Line 63 ]
Partyzone - JPop.com
Artist info
Partyzone

Partyzone

Partyzone


Partyzone is Belarusian hard rock band. Became famous after winning at prominent Polish festival - Basowiszcza - in 2003. The best known hit is Маё сэрца (feat. Руся), featuring lead vocalist of Indiga. Official site with more info - http://party-zone.org/ Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску дзякуючы намаганням славутага ў музычных колах спявака Ўладзіміра Гнутава Read more on Last.fm
Partyzone is Belarusian hard rock band. Became famous after winning at prominent Polish festival - Basowiszcza - in 2003. The best known hit is Маё сэрца (feat. Руся), featuring lead vocalist of Indiga. Official site with more info - http://party-zone.org/ Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску дзякуючы намаганням славутага ў музычных колах спявака Ўладзіміра Гнутава, які нарэшце дамовіўся з гітарыстам Яўгенам Цылікавым супрацоўнічаць. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фесту "Next Stop" хлопцы здолелі дабраць склад, адрэпаць праграму, і паспяхова адыгралі на сэйшне. Аднак трэба было думаць пра будучыню.

Ад склада, які граў на "Next Stop" застаўся (акрамя Яўгена і Валодзі) толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Пасля доўгіх пакут і пошукаў на пры канцы 1995-га з'явіўся гітарыст Андрэй Дзяменьцьеў. Спачатку ён меркаваўся на бас, але здолеў дапоўніць гурт нехапаючымі музыкамі і пачаў змагацца з гітарнымі партыямі разам з Яўгенам. Такім чынам, тут залаты склад Partyzone тых часоў: Віктар Ступчык - бас Андрэй Дзяменьцьеў - гітара Дзяніс Вячэрскі - клавішы Зьміцер Гунько - бубны Уладзімір Гнутаў - вакал Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песянь і ідэйны натхніла праэкту. У гэтым складзе гурт зрабіў паўнацэнны альбом улетку 1996-га пад назвай "Can't Fly" - узор цудоўнага хард-року з рэшткамі эксперыменту.

Потым адбыліся зьмены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем Вараб'ёвым праект Out Of Reach, зрэшты за ідэямі накіраваўся і сам Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў. Аднак на гэтым гісторыя Partyzone не скончылася. У 2000-м годзе Яўген вырашыў зноў звярнуцца да роднага праэкту. У выніку Partyzone адрадзіўся амаль з попелу! У новы склад увайшлі і новыя маладыя музыкі: Павел Коцкі - бас Антон Арлоў - бубны Сяргей Воранаў - клавішы Яўген Цылікаў акрамя ўсяго яшчэ й заспяваў, але ненадоўга.

Некалькі не вельмі ўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць працаваўшых з нім юнакоў, і Partyzone на некаторы час завіс. Тым часам Яўген працягваў працаваць над новым супер-альбомам. У выніку паспяховых перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды іншых) апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом "Трэба Рабіць" быў створаны ў сакавіку-траўні 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад БМА group удзельнічаць у hardcore кампіляцыі.

Супрацоўніцтва адбылося, прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшнам Partyzone. Гурт не адмовіўся. Зараз (2003 год) каманда у адноўленым, але моцным складзе: Дзяніс Вячэрскі - вакал Яўген Цылікаў - гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты Юрась Сушчынскі - гітара Зьміцер Астроўскі - бас Аляксей Яфрэменка - бубны Улетку 2002 партызаны прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай музыкі "Басовiшча", які адбыўся пад Беластокам у Польшчы 19-20 ліпеня і ўзялі там Гран-пры! Прызом з'явіцца запіс у польскай студыі, які гурт мае намер зрабіць улетку 2003-га. У сьнежні 2002 года дзякуючы намаганням BMA group выйшаў даўгачаканы альбом "Трэба Рабіць!". Дыск - мультымедыйны: акрамя аўдыа трэкаў тут вы знойдзіце відэа, фота ды інш. У той жа час адбылася яго шумная прэзэнтацыя. У красавіку 2003 года песьня Partyzone "Парай дарогу" увайшла ў чарговую кампіляцыю ад BMA "Hard Life Heavy Music II".

Гурт таксама прыняў удзел у яе прэзентацыі. (с) У травені 2005 выйшоў чарговы альбом гурта, "Сьмерці няма". Гурт удзельнічаў у шматлікіх сумесных праектах, сярод іх - Hardcoreманія: чаду! (2002), Hard Life Heavy Music II (2003), Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003), Генералы айчыннага року (2004), Hard Life Heavy Music III - Metallection (2004), Прэм'ер Тузін 2005 (2005), Прэм'ер Тузін 2006 (2006), Metallection 4, (2006), НезалежныЯ (2008). У студзені 2008 у сеціве з'явіліся два відэакліпы гурта: Смутак і Сьмерці няма. Read more on Last.fm.

User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply..
Top Albums

show me more

showing 4 out of 20 albums
Shoutbox
No Comment for this Artist found
Leave a comment


Comments From Around The Web
No blog found
Flickr Images
No images
Related videos
No video found
Tweets
No blogs found