Trying to get property of non-object [ On /var/www/virtual/jpop.com/public_html/generatrix/model/youtubeModel.php Line 63 ]
žygimont VAZA - JPop.com
Artist info
žygimont VAZA

žygimont VAZA

žygimont VAZA


Скрыпа, заснавальнік дызайнэрскага лэйблу «Tank Press», добра ведае, як прадаць той ці іншы прадукт. Аднак ён прынцыпова адмаўляецца рабіць уласную музыку прадуктам у прывабнай абгортцы. Групе, назва якое знаёмая кожнаму беларускаму мэляману, споўнілася 16 гадоў. Read more on Last.fm
Скрыпа, заснавальнік дызайнэрскага лэйблу «Tank Press», добра ведае, як прадаць той ці іншы прадукт. Аднак ён прынцыпова адмаўляецца рабіць уласную музыку прадуктам у прывабнай абгортцы. Групе, назва якое знаёмая кожнаму беларускаму мэляману, споўнілася 16 гадоў. Іх альбомаў не набудзеш у дыскарні, хоць даробак гурту багаты. Яны старэйшыя за «генэралаў айчыннага року» «Краму» і «Нэўра Дзюбэль».

«Мы не хаваемся, проста наша жыцьцё не залежыць ад музыкі», — кажа лідэр «Zygimont’а Vaz’ы» Сяргей Скрыпнічэнка. Скрыпа — адзін з рок-бунтароў пачатку 1990-х — даўно ўладкаваў сваё жыцьцё. Працаваў у топавых рэклямных агенцтвах — «Saatchi & Saatchi», «ReMark», «Крынь». Апошняе здабыло сёлета «Канскага льва» на сусьветным фэстывалі рэклямы. Узнагарод за дызайн рэклямнай прадукцыі ў яго болей, чым музычных альбомаў.

Але музыку кідаць ня думае. Яго жонка, разам зь якой Сяргей заснаваў дызайнэрскі лэйбл «Tank Press», кажа, што на працу аддае 50% свайго часу, Скрыпа кажа: «А ў мяне суадносіны музыка/рэкляма — 100 на 100%!» Хоць Скрыпа добра ведае, як прадаць той ці іншы прадукт, сваю музыку ў «прывабнай абгортцы» ён прадаваць не зьбіраецца і адмаўляецца называць свае творы «прадуктам». «Я даўно ўсё для сябе падзяліў. Ня маю гістэрыі наконт таго, каб рэалізаваць як мага болей сваіх дыскаў і касэт.

Я падаю творы як ёсьць і надта ахайна да іх стаўлюся, не хачу падкладвацца пад нейкія законы». Некалі на Скрыпу паўплывала знаёмства з адным з заснавальнікаў групы «Бонда» Іванам Маркавым. Тады, у 1987 г., 16-гадовы хлопчык моцна ўразіўся выступам гэтага гурту. Пасьля размовы з Маркавым стаўленьне Скрыпы да музыкі каардынальна зьмянілася: «У адзіны момант усе савецкія гурты папросту зьніклі зь сьвядомасьці. Я адчуў сябе чалавекам Усходняй Эўропы». Празь некаторы час і зьявіўся Zygimont Vaza — сталы ўдзельнік нелегальных фэстаў накшталт «Fucking Communism».

У першай праграме яны гралі пародыі на беларускую савецкую літаратуру, вясёлыя, а часам рамантычныя песьні ў рэчышчы польскай «Lady Pank». «Нічога не зьмянялася для мяне ў музыцы за гэтыя 14 год. Як самасьцьвярджаўся тады, так раблю і цяпер. Хіба што ў прафэсійным пляне вырасьлі», — зазначае Скрыпнічэнка. Апошні альбом «Каін» — дзявяты па ліку.

Скрыпа лічыць яго адным з самых дасканалых. Альбом вытрыманы ў стылі, які можна акрэсьліць як гард-блюз, і слухаецца на адным дыханьні, хоць песень, карацейшых за шэсьць хвілін (усяго 56 хвілін), там няма. «У гэтай праграме адбіліся мае назіраньні за знаёмымі, рэляцыі на тое, што адбывалася ў краіне і ў маім жыцьці падчас запісу». Адна зь песень альбому — «Лякарня» — сталася інтэрнэт-гітом на fromby.net. Сёлета групу напаткалі зьмены — раней «Zygimont Vaza» граў утрох, цяпер іх шэсьць.

Далучыўся яшчэ адзін гітарыст і два жаночыя вакалы — Маша «Яр» і музычны аглядальнік Вольга Самусік. Вольга дэбютавала на сёлетнім «Басовішчы» ў якасьці вакалісткі, чым нямала зьдзівіла сталых прыхільнікаў групы. Скрыпа надта схільны да экспэрымэнтаў. 12 год таму ён запісаў альбом «Камбінат» насуперак усім правілам запісу цяжкай музыкі. Выйшаў адзін зь першых у беларускай музыцы індустрыяльных альбомаў зь дзіўным і нехарактэрным гучаньнем.

«Я ўпэўнены, што кожнае правіла мае свае выняткі. Галоўнае ведаць, чаго ты хочаш дасягнуць, а зрабіць гэта можна рознымі спосабамі». Скрыпа не пакутуе праз тое, што яго гурт мае лякальную папулярнасьць: «Нехта вырабляе мадэлі самалётаў у вольны час, а я раблю музыку. У нас ёсьць кола прыхільнікаў, якое сфармавалася яшчэ на пачатку 1990-х, і мы можам дазволіць сабе займацца сваёй улюбёнай справай». Афіцыйны сайт: http://www.zygvaza.net Read more on Last.fm.

User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply..
Top Albums

show me more

showing 4 out of 20 albums
Shoutbox
No Comment for this Artist found
Leave a comment


Comments From Around The Web
No blog found
Flickr Images
No images
Related videos
No video found
Tweets
No blogs found